|

Рухаешся па вуліцы кароткімі і хуткімі перабежкамі, сядзіш дома і баішся выйсці на мароз? Бяздзейнічаеш? Нашы ж продкі ведалі, што іх жыццё залежыць ад іх дзеянняў, таму выходзілі на вуліцы шыхтамі і гналі маразы ды гукалі Вясну.
|
|
|
ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» і Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь» запрашаюць усіх ахвотных прыняць удзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнццыі «Сучасны стан беларускага краязнаўства і валанцёрскі рух», якая адбудзецца ў Мінску 16 сакавіка.
Далучайцеся!
|
|
|
ГМКГА "Талака" і грамадская арганізацыя Белфільм шчыра запрашаюць усіх аматараў якаснага і сучаснага дакументальнага кіно 15 лютага ў Славянскую бібліятэку. Вас чакаюць кінастужкі "Крывавы след" і "Тры кіламетры да неба". Прыходзьце самі і запрашайце сяброў! ;)
|
|
|
Публічная лекцыя па творчасці найвядомейшага беларускага паэта з пакалення 70-х адбудзецца 12 лютага ў Гомелі.
Сваімі развагамі на тэму "Андрэй Хадановіч - кашчуннік ці разбуральнік куміраў?" будзе дзяліцца слынны гомельскі бард Андрэй Мельнікаў. Неардынарная асоба, неардынарны лектар, неардынарная тэма! Прыходзьце, не пашкадуеце!
|
|
|
Ня так даўно былі падведзеныя вынікі першага беларускага тэматычнага фотапалявання "ТУТ вам не ЗДЕСЬ!", якое ладзіла ГМКГА "Талака". Шэраг прац быў уключаны ў адмысловы фотакаляндар, а сама фотавыстава была ўрачыста адкрытая 29 снежня з удзелам беларускага гурта "DALI". У межах дадзенага праекта ўдзельнікам трэба было па-новаму паглядзець на звыклы ўсім нам горад і ўбачыць у ім нешта што вылучае нас сярод іншых, нешта, што робіць нас адметнымі.
|
|
|
Без песні – хоць трэсні! Прыказка У 1929 годзе, калі кожная краіна свету выбірала сабе музычны інструмент-сімвал, праз чый вобраз вызначаліся б рысы самой краіны і яе жыхароў, беларусы ў якасці “апякункі” сваіх інтарэсаў выбралі дуду. Пасля на некаторы час наша апякунка знікла з гістарычнай сцэны. Ды толькі не маглі дапусціць яе поўнага адыходу ў нябыт неабыякавыя да яе гучання людзі! 28 студзеня ў гомельскім Гарадскім цэнтры культуры на Свяце дуды ўрачыста віталі жыхароў горада гурты сярэднявечнай музыкі “Testamentum Terrae” і “Стары Ольса”.
|
|
|
З нядаўняга моманту ў Гомелі на прыпынках грамадскага транспарту з’явіліся афішы з нагоды адкрыцця тэматычнай фотавыставы “Тут вам не здесь!” і канцэрта выбітнага гурта "DALI", што мае адбыцца 29 студзеня ў клубе “Сім–сім”.
Але хто б мог уявіць, што застанецца ад першапачатковага макета афішы (трэба заўважыць зацверджанага абодвума бакамі) пасля цэнзуравання!
|
|
|
Некалькі тыдняў таму ў Гомелі ладзіўся конкурс беларускай каляднай песні “Каляда, калядзіца, добрая маладзіца!” ў філіяле Веткаўскага музея народнай творчасці. Паміж сабой супернічалі выканаўцы і калектывы розных сярэдніх агульнаадукацыйных школ Гомеля.
Ад святочнага каляднага духу, што панаваў у філіяле, ды ад дзіцячых усмешак сыходзіла хваля пазітыву, аднак напрыканцы конкурсу стала прыкра. Хацелася плакаць і біць у набат: “Людзі, што ж вы робіце з беларускай культурай?”.
|
|
|
Ты ўпэўнены, што ўсё цікавае ў жыцці адбываецца дзе заўгодна, але толькі не ТУТ?
Ты прызвычаіўся бавіць свае выходныя завісаючы ў нэце альбо перад тэлекам? ПРАДЗЯРЫ ВОЧЫ ДЫ АЗІРНІСЯ НАВОКАЛ - нават самыя звычайныя на першы погляд рэчы могуць стаць вынаходніцтвам! Ня верыш? Тады пераканайся ў гэтым сам 29 студзеня. Менавiта у гэты дзень адбудзецца прэзентацыя творчых вынікаў першага ў жыцці Гомеля патрыятычнага фотапалявання "ТУТ вам не ЗДЕСЬ!". Вечарына адбудзецца з удзелам выбітнейшага мега-гурта "DALI" (чакаецца паўакустычны драйв).
|
|
|
Як сведчаць назіранні неабыякавых людзей, у нашым горадзе спрабуюць рабіць рэкламу на беларускай мове, у той ці іншай ступені арыгінальную і якасную. У Гомелі вы можаце пабачыць беларускамоўныя білборды фабрыкі “Спартак”, крэатыў ад нямецкай маркі “Condor” у выглядзе налепкі на дзвярах крамы ці проста пазітыўныя, патрыятычныя і ў той жа час непалітызаваныя білборды, якія радуюць вока.
Аднак у беларускамоўных надпісах нашага горада нярэдкія і хібы.
|
|
|
Шаноўныя удзельнікі фотатрэнінгу і аматары фота!
Да 12 студзеня ў вас ёсць магчымасць даслаць свае фатаздымкі для ўдзелу ў фотавыставе "Тут вам не здесь!", што адбудзецца напрыканцы студзеня.
|
|
|
Сапраўдная аўтэнтычная калядная песня будзе гучаць у цэнтры Гомеля каля філіяла Веткаўскага музея 7 студзеня. У гэты дзень адбудзецца фестываль народнай каляднай песні, на якім кожны гамяльчук зможа зацаніць сапраўдную прыгажосць народнай каляднай песні і патанчыць пад вясёлыя гукі дуды.
|
|
|
ГМКГА "Талака" шчыра віншуе ўсіх з Новым годам і гарантуе, што ў 2012-м ніякага апакаліпсісу ня будзе!
А як усім вядома наступны год будзе годам цмока па кітайскім календары і ў сувязі з гэтым "Талака" прапаноўвае лічыць яго ГОДАМ БЕЛАРУСКАГА ЦМОКА! Хопіць падпарадкоўвацца кітайскаму дыктату, нашыя цмокі нічым ня горш! ;)
|
|
|
У пераднавагодні час усе школы нашага горада ужо шмат год запар упрыгожваюць свае вокны разнастайнымі ўпрыгажэннямі і фігурамі з паперы.Часцей за ўсё гэта розныя камбінацыі і варыянты сняжынак, Дзядоў Марозаў або казачных персанажаў.
У школе № 19 у гэтым годзе вырашылі падыйсці да афармлення як заўсёды крэатыўна і звярнуліся ў сваіх упрыгажэннях да нацыянальных матываў.
|
|
|
“Звон звініць, звон звініць, Звон звініць званчэй, Не знайсці ў цэлым свеце Тых званоў грамчэй…” Jingle Bells у пер. А. Хаменкі Ну вось, здаецца, і дачакаліся снега. Свята Пакроваў Багародзіцы, на якое ў народзе і ўскладваюць надзеі, пакрыла зямліцу сняжком, а дзявіцу платком. Час зімовых святаў! А каб раскрыць, якія ж святы прыхавала для нас чараўніца Зіма, філіял Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф.Р. Шклярава г. Гомеля падрыхтаваў выставу “Магія зімовых святаў”. Рушым наперад – за карыснай інфармацыяй!
|
|
Каляды гэта свята сямейнае, але ня ўсім пашчасціла сустракаць навагоднія святы разам са сваімі родзічамі і сваякамі.
Гомельскія грамадскія актывісты вырашылі хаця б на адзін вечар выправіць гэтую сітуацыю і заклікаюць усіх неабыякавых далучыцца да іх і падзяліцца 30 снежня цяплынёй ды святочным настроем з дзецьмі дзіцячага прытулка ў Бярозках.
|
|
|
Адна справа – музыка, якая можа перадаць эмоцыю, і зусім іншая – эмоцыя, якая імкнецца выдаць сябе за музыку. Х. Картасар Кожны чарговы лісток што мы адрываем ад календара набліжае нас да Новага года, да святаў, у рэшце рэшт. Трэба, аднак, заўважыць, што каталіцкае насельніцтва Беларусі 25 снежня ўжо адсвяткавала Раство. У сваю чаргу гомельскі касцёл Раства Прэсвятой Дзевы Марыі павіншаваў людзей канцэртам класічнай музыкі, які штогод рыхтуюць да святаў Раства і Вялікадня ўдзельнікі інструментальнага аркестра пад кіраўніцтвам Таццяны Томсан.
|
|
|
Філіял Веткаўскага музея народнай творчасці ім. Ф.Р.Шклярава запрашае ўсіх наведаць 16 снежня адкрыццё выставы "Магія зімовых святаў".
Дакраніся да сапраўднага беларускага свята! Прыходзь сам ды запрашай сяброў! ;)
|
|
 ГМКГА “Талака” шчыра запрашае ўсіх ахвочых прыняць удзел у незвычайным фотатрэнінгу і тэматычным фотапаляванні, што адбудзецца 18 снежня ў Гомелі, а таксама фотавыставе “ТУТ вам не ЗДЕСЬ”. Мы дапаможам раскрыць у кожным ахвотным талент фотамастака, патрэніраваць крэатыўнае мысленне ды проста цікава пабавіць час. Ня трэба быць профі ў фотаздымцы, дастаткова быць уважлівым і актыўным. Твой час надыйшоў! ;)
|
|
|
15 снежня ў Гомелі адбудзецца прэзентацыя апошняга перавыдання "Расійска-беларускага слоўніка" Сцяпана Некрашэвіча і Міколы Байкова з удзелам навуковага рэдактара, к.ф.н. Сяргея Запрудскага (БДУ) і спецыяліста па гістарычнай лексікаграфіі, к.ф.н Ірыны Савіцкай (БДУ).
|
|
|
Згодна з талакоўскай традыцыяй святкаванне кожнага юбілея "Талакі" суправаджаецца пастаноўкай якой-небудзь малавядомай, але цікавай п'есы беларускага драматурга.
На свае 25-я ўгодкі ГМКГА "Талака" паставіла п'есу "П.С.Х." паводле Леапольда Родзевіча.
|
|
|
10 снежня ў філіяле Веткаўскага музея народнай творчасці ў Гомелі адбудзецца адкрыццё выставы "Сусветнае дрэва ў беларускай народнай традыцыі".
|
|
|
17 снежня ў Гомелі адбудзецца другі фестываль жывой і пазітыўнай музыкі "Нашы ў горадзе".
Не прапусціце кавалак сонечнага лета зімой!
|
|
|
Ніколі не кажы ніколі, Ніколі не кажы заўжды. Усё адбудзецца паволі, Усё пакіне тут сляды. Зміцер Вінаградаў … Жыццё б’е ключом: раздаюцца загады, вось ужо дружна пачалі выразаць праграмкі ў той час, калі дзяўчаты пачалі звонка распявацца. Як-ніяк, свята сёння! Ды не абы-якое: 25-я ўгодкі Гомельскай моладзевай краязнаўчай грамадкай арганізацыі “Талака”. Неўзабаве пачынаюць падцягвацца і госці. Якая хвілінка – і дадзены старт!
|
|
|
11 снежня 2011 г. у Гомельскай біблятэцы імя Коласа адбудзецца творчая сустрэча з таленавітым беларускім рэжысёрам і сцэнарыстам, аўтарам шэрагу гісторыка-дакументальных кінастужак ("Адкрыты архіў", "Маем рэчы", "Лабірынты" і інш.) Алесем Матафонавым.
|
|