Header Image
Галоўная
Беларускае фотапаляванне "ТУТ вам не ЗДЕСЬ" ужо ў нашым горадзе! Друк
 ГМКГА “Талака” шчыра запрашае ўсіх ахвочых прыняць удзел у незвычайным фотатрэнінгу і тэматычным фотапаляванні, што адбудзецца 18 снежня ў Гомелі, а таксама фотавыставе “ТУТ вам не ЗДЕСЬ”.

Мы дапаможам раскрыць у кожным ахвотным талент фотамастака, патрэніраваць крэатыўнае мысленне ды проста цікава пабавіць час.

Ня трэба быць профі ў фотаздымцы, дастаткова быць уважлівым і актыўным.

Твой час надыйшоў!

;)

Агульнай тэмай фотапаляванне будзе ўсё беларускае ў Гомелі, а таксама  адметнасці горада і шляхі прыўнясення чагосьці неардынарнага ў нашую шэрую штодзённасць.

Калі ты лічыш, што гэта не можа стаць сюжэтам для творчасці, мы цябе пераканаем ў зваротным!

Трэнінг адбудзецца 18.12 (нядзеля) ў будынку рэстарацыі «Надзея» (побач з «Турыстам» ), пакой 4-4

Пачатак: 10.30 - не спазняцца!

Усіх удзельнікаў чакае сюрпрыз!

Удзел бясплатны.

 

Праграмма сустрэчы:

10.30-13.00 – Трэнінг па асновах фотаздымання.

Трэнер - фотакарэспандэнт “БелГазеты” Вадзім Заміроўскі.

13.00-13.15 - кава-паўза

13.15-13.45 - кароткі экскурс па адметных месцах Гомеля

14.00-15.30 - фотапаляванне (выкананне практычнага задання)

15.30-16.00 -ежа-кава-паўза

16.30-17.30 - абмеркаванне фотаматэрыялаў

Умова удзелу:

- быць упэўненым,што ты пойдзеш на сустрэчу, паведаміць пра гэта і несці за словы поўную адказнасць

2)   - мець з сабой любую лічбавую фотакамеру - наяўнасць пантовай люстэркавай камеры неабавязковая!

Наяўнасць ноўтбука спросціць вам і нам працу, але небавязковая

Усе удзельнікі аўтаматычна прымаюць удзел у фотавыставе “ТУТ вам не ЗДЕСЬ!”

Для тых хто па нейкіх прычынах не зможа патрапіць на трэнінг але жадае, каб ягоны патрыятычны фотаздымак заняў сваё месца у экспазіцыі фотавыставы ёсць адзінае выйсце - фатаграфаваць і дасылаць свае працы на скрыню: Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вашым браўзэры павінна быць уключаная падтрымка Java-script з пазнакай "ТУТ вам не ЗДЕСЬ".

Упалюйма беларускае разам!

 

Каментарыi  

 
-4 #24 Mаrysia 2011-12-22 20:49 Цытую Екатерина:
..когда-то была “ТАЛАКОВКАЙ” и мне стыдно за поведение “Гомельчука”

а мне бывае сорамна за тых, хто быў "ТалакоВКАми"
Цытаваць
 
 
+13 #23 Кастусь Жукоўскі 2011-12-17 16:48 Дзякуй Спадару Яўгену, будзем шукаць магчымасці!!! Цытаваць
 
 
0 #22 Яўген Меркіс 2011-12-17 16:02 Спадар Жукоўскі, калі ў Вас будуць асобныя пытанні ці прапановы адносна чаго заўгодна звязанага з "Талакой" (і ня толькі) - звяртайцеся, мяркую найлепшы шлях абмеркавання - размова ў рэале.

P.S. Асобна хацелася б перадаць падзякі ад адміна за падвышэнне наведвальнасці сайта і ўвагі да тэмы артыкула.
Цытаваць
 
 
+8 #21 Екатерина 2011-12-17 13:23 Константин, какой Вы хотите о т них СОЛИДАРНОСТИ, когда они прячутся под псевдонимами и клевещут!! Я полностью с вами согласна и солидарна..когда-то была “ТАЛАКОВКАЙ” и мне стыдно за поведение “Гомельчука” Цытаваць
 
 
-7 #20 M 2011-12-17 12:52 Што за фармулёўка "адцягваюць людзей"???гамяльчукоў 500 тыс. Ніхто нікога прымусам нікуды не цягне!!!Людзі не быдла-хай самі вырашаюць!Натур альна,я спачуваю усім тым ,хто пацярпеў і церпіць ад рэжыму.Але я не лічу самазабойства-праявай гераізму,як і уцёкі за мяжу ад пераследу,як і"змаганне", якое не прыносіць плёну,адное толькі пакуты родным і сябрам.Кожны мае права на меркаванне,у кожнага свой шлях. Рабіце сваю справу і не лезце у чужыя. Цытаваць
 
 
+17 #19 Кастусь Жукоўскі 2011-12-16 21:54 :)))))) Цытаваць
 
 
-9 #18 Гамяльчук 2011-12-16 21:27 Дарэчы а чаму Вы ціхенька едзеце на могілкі а не ладзіце сапраўды важны і знакавы пікет ля сценаў КДБ?!?
Ці на гэта порцыі геройства не хапае?!?

P.S. Дзе ж была Вашая рашучасць ды смеласць на святкаванні "Талакі" або на Агульным сходзе?!?
Цытаваць
 
 
-8 #17 Гамяльчук 2011-12-16 21:26 "Для вашай увагі у 1988 выйшлі людзі менавіта з культурніцкіх арганізацый" - так, але менавіта дзякуючы такім КУЛЬТУРНІЦКІМ арганізацыям, да якіх і належыць гомельская "Талака" шмат хто тады і пайшоў у Курапаты, бо яны не рабілі перапынкаў у сваёй працы і ладзілі разнастайныя мерапрыемствы, ў першую чаргу культурніцк. характару.

Да таго ж на той час такія арганізацыя мусілі накіроўваць народ, бо ніхто больш гэтым не займаўся і нічога не ведаў.

Зараз ёсць тыя, хто можа працягваць, і такім героям, роўна як і "героям" ніхто не перашкаджае самастойна ладзіць розныя мерапрыемствы - хопіць чакаць нас як свяшчэнных ідалаў.
;)

"а у 2011"культурніцкія" арганізацыі збіваюць пратэсты" - а культурн. арганізацыі пратэсты і не павінны ладзіць па любым повадзе.

"не вяду патаемныя змовы" - так, безумоўна ўвесь свет у змове супраць Вас адзінага, непаўторнага.
)))
Цытаваць
 
 
-8 #16 Гамяльчук 2011-12-16 21:20 "і тое што Вы менавіта вырашылі правесці сваю ІМПРЭЗУ у гэты дзень сведчыць аб НЕПАВАЗЕ ДА ПАМЯЦІ ЧАЛАВЕЧАЙ" - то бок "Талацэ" трэ наогул стварыць каляндар недатыкальных датаў і, напрыклад, не ладзіць 22 чэрвеня Купалле бо ў гэты дзень немцы напалі на СССР і г.д?!?
А па якіх днях шчэ нічога нельга рабіць?!? Мо на Ваш дзень народзінаў таксама?!? Свята героя ж як-ніяк!
)))

"Я НЕ ужываю алкаголь" - рады за Вас.

"скажу лепей пайці і памерці у змаганні за РАДЗІМУ з тымі хлопцамі" - то бок там чакаецца на могілках масавае самазабойства ў гонар самазабойцы?!?
Чакаем рэпартажу! Толькі адказвайце за свае словы.
;)

"робячы кар'еру пры гнілым рэжыме" - гэта ў якім сэнсе?!? Цяпер, значыцца, кожны доктар, настаўнік, навукоўца і інжынер што працуе ў Беларусі аўтаматычна здраднік?!?
Крутыя прынцыпы і падыходы!

Калі ў плане "Талакі" то цікава якая там кар'ера магчымая.
)))

"ганебныя прыстасаванцы" - так, безумоўна такія, Вас не пераплюнуць, Вы ў нас АДЗІН! Прам як ЁН!
)))
Цытаваць
 
 
-8 #15 Гамяльчук 2011-12-16 21:16 ТО Кастусь:

"ВАС не клічуць на барыкады і не запрашаюць ушанаваць памяць трагічна загінулага чалавека" - менавіта што клічуць і менавіта што цягнуць, прычым ультыматыўна - або з намі, або ўсе сволачы і здраднікі, а мы, з "героямі" пойдзем парткі здымаць ды ШОСам свае выпівонкі на прыродзе прыкрываць.

"ад ВАс не просяць "Салідарнасці" Вы на усе гэта не здольныя як сведчыць сітуацыя" - так, безумоўна не. Вы ў нас адзін герой, роўных няма і паўсюль адна "крывавая гэбня"
;)

"КІРАЎНІЦТВА"ТАЛАКІ " ведала аб гэтым" - то бок прыходзіў загад быць на месцы, ці не пець у гэты дзень святочныя песні (бо жалоба ж), або не ладзіць мерапрыемствы ДЗЯКУЮЧЫ ЯКІМ ДА ХАЛЕРЫ НОВЫХ ЛЮДЗЕЙ ДАЛУЧЫЦЦА ДА БЕЛАРУШЧЫНЫ?!?

Лухта і правакацыя - ліста не было, ўсяму кіраўніцтву ніхто нічога не загадваў.
Цытаваць
 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Папяр.   Наст. »