Header Image
Галоўная
Падары свята іншаму! Друк

 Каляды гэта свята сямейнае, але ня ўсім пашчасціла сустракаць навагоднія святы разам са сваімі родзічамі і сваякамі.

Гомельскія грамадскія актывісты вырашылі хаця б на адзін вечар выправіць гэтую сітуацыю і заклікаюць усіх неабыякавых далучыцца да іх і падзяліцца 30 снежня цяплынёй ды святочным настроем з дзецьмі дзіцячага прытулка ў Бярозках.

Распавядае адзін з арганізатараў - Алесь Сівакоў:

"Наведваем бярозкаўскі прытулак ўжо некалькі год-на Каляды і яшчэ ў іншы час пару разоў на год, так што для нас ён даўно падшэфны. А паколькі дзеткі кожны раз новыя, то на сустрэчах пабывала некалькі соцен за ўвесь час, прычым узрост можа быць ад двух да 16-ці гадоў.

Натуральна мы не ставім сабе за мэту за 1-2 разы навучыць іх мове, для іх не гэта галоўнае. Хочацца проста падзяліцца чалавечай цеплынёй і любоўю, чаго так не хапае ў тых умовах. І каб разам з вопраткай ды падарункамі ў іхніх душах засталіся і нашыя добрыя пачуцці да іх.

У гэты раз ізноў плануецца павіншаваць іх калядным прадстаўленнем з удзелам Св. Мікалая, Лесавіка, Балотнага Чорта і, магчыма, Снягуркі. Сцэнар прадугледжвае гульні, загадкі, спевы.

Безумоўна пажаданыя і іншыя лясныя персанажы, калі такія знойдуцца. Мы таксама прымем любую дапамогу - гэта могуць быць кніжкі, вопратка, атрыбуты для свята, грашовыя ахвяраванні і непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні свята.

Няхяй унёсак кожнага паслужыць агульнай добрай справе".

Калі: 30 снежня

Дзе: дзіцячы прытулак у Бярозках 

Мерапрыемства Вконтакте: vk.com/club33169049

Не заставайся абыякавымі і далучайцеся!

Кантакты: 029-6562229 Алесь,

                         029-3350600 Пятро.

 

Каментарыi  

 
+6 #17 Кастусь Жукоўскі 2011-12-30 20:30 Так збіраем рэчы трохі скідываліся грошаў (не шмат) і прыязджалі і не заўжды у прэсу давалі! з ПАВАГАЙ! Цытаваць
 
 
+2 #16 Ларыса 2011-12-30 17:03 З падарункамі прыходзіце? Цытаваць
 
 
+7 #15 Кастусь Жукоўскі 2011-12-30 16:14 Спадарыня Ларыса мы (Гавары Праўду,наша альтэрнатыва) наведваем прытулак прыкладна 1 раз на два месяцы як дазваляе магчымасць!!! Цытаваць
 
 
-6 #14 Ларыса 2011-12-30 15:56 І наконт "робім што можам" мякка кажучы няпраўда, нічога не робіце ну альбо амаль нічога. Бо паўтаруся хадзіць туды раз на год на Каляды гэта амаль нічога і ёсць. Цытаваць
 
 
-7 #13 Ларыса 2011-12-30 15:50 А сто разоў цягаць цукеркі ад Дзеда Мароза зусім без сэнсу і гэта дакладна разбэшчывае. Цытаваць
 
 
-3 #12 Ларыса 2011-12-30 15:48 Вось вы будзеце выступаць и няхай вас не пакине думка, што ничога добрага ў дарослым жыцці гэтых дзяцей не чакае…і яшчэ варта памятаць таксама, што дзеці маюць патрэбу ў вашай увазе ня толькі на Каляды, але і цягам года калі ўжо па сур'ёзнаму да справы падыходіць.
А наконт падарункі разбэшчываюць, чула гэтае меркаванне, ад вельмі паважаемага мною эксперта па дэпрэвірыванам дзецям…паўтарус я дзецям патрэбна развіццё, а не падарункі.
Цытаваць
 
 
+7 #11 Яўген Якавенка 2011-12-30 01:11 Вось наконт іншага месца - слушная думка, але запозьняя, на жаль. Ужо дамовіліся. А наконт таго, што "разбэшчваеце" - не пагаджуся. Падарункаў шмат ім ня будзе.
шэфства- таксама ідэя добрая, але "робім, што можам" - добры адказ. Гэта больш сур'ёзны ,канцэптуальны падыход. Тут бы хоць гэтыя дробязі арганізаваць…
Цытаваць
 
 
0 #10 Ларыса 2011-12-29 19:51 І наконт стэрэатыпаў, нічога гэта не стэрэатыпы. Гэта суворая праўда жыцця…яна канешне табе не падабаецца, але ж ад гэтага нічога не мяняецца. У дарослам жыцці большая палова дзетак. якія выхоўваюцца ў інтэрнатах проста гіне заўчасна ці фізічна ці маральна. Цытаваць
 
 
-6 #9 Ларыса 2011-12-29 19:45 Мяне проста дужа здзивіла, чаму сёлета Сівакоў ладзіць нешта асобнае ад Жукоскага і ў тым самым месцы…нешта тутака не тое…мо канфлікт які? Цытаваць
 
 
+5 #8 Ларыса 2011-12-29 19:43 Пеця, а як наконт усё ж таки схадзіць у інтэрнат з асаблівасцямі развіцця? Тыя дзеці яшчэ больш абяздоленыя. Цытаваць
 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Папяр.   Наст. »