|
Каляда, Калядзіца, добрая маладзіца! |
|
|
Сапраўдная аўтэнтычная калядная песня будзе гучаць у цэнтры Гомеля каля філіяла Веткаўскага музея 7 студзеня. У гэты дзень адбудзецца фестываль народнай каляднай песні, на якім кожны гамяльчук зможа зацаніць сапраўдную прыгажосць народнай каляднай песні і патанчыць пад вясёлыя гукі дуды.
У фестывалі прымуць удзел захавальнікі аўтэнтычнай спеўнай традыцыі з вёскі Стаўбун - гурт "Стаўбунскія вячоркі" і вёскі Старое сяло - гурт "Рэчанька", а таксама маладыя пераемнікі народнай традыцыі з Гомеля - спеўны гурток ГМКГА "Талака"! Агульную весялосьць падтрыюць народныя танцы пад дуду! Для тых, хто яшчэ не адарыў сяброў святочнымі падарункаі, будзе наладжаны святочны кірмаш. ;) Калі: 7 студзеня а 12.00 Дзе: ля ўваходу ў філіял Веткаўскага музея народнай творчасці (г. Гомель, плошча Леніна, 4 - каля сабора Пятра і Паўла) Мерапрыемства Вконтакте: http://vk.com/club33812542
|