|
Дэдлайн удзелу ў тэматычнай фотавыставе "Тут вам не здесь!" |
|
|
Шаноўныя удзельнікі фотатрэнінгу і аматары фота!
Да 12 студзеня ў вас ёсць магчымасць даслаць свае фатаздымкі для ўдзелу ў фотавыставе "Тут вам не здесь!", што адбудзецца напрыканцы студзеня.
Даслаць свае працы могуць і тыя, хто не прымаў удзелу ў фотапаляванні, але выканае патрабаванні да фатаздымкаў. Тэмай фотапалявання і фотавыставы з'яўляецца ўсё беларускае ў Гомелі - як яўнае так і прыхаванае. Вы можаце дадаць да вашых фатаздымкаў маленькае тлумачэнне абраных аб'ектаў фатаграфавання. Спяшайцеся даслаць нам свае фотаздымкі на адрас talakahomel@gmail.com да 12 студзеня каб у арганізатараў хапіла часу падрыхтаваць матэрыял для выставы. Не чакайце да апошняга моманту і кідайце фотапрацы таксама і ў адпаведнае мерапрыемства Вконтакте http://vk.com/event33094469 - тут мы будзем мець мажлівасць іх абмяркоўваць. Упалюйма беларускае разам!
|