Header Image
Галоўная
Адкрыццё фотавыставы "ТУТ вам не ЗДЕСЬ" з удзелам гурта "DALI" Друк

 Ты ўпэўнены, што ўсё цікавае ў жыцці адбываецца дзе заўгодна, але толькі не ТУТ? 

Ты прызвычаіўся бавіць свае выходныя завісаючы ў нэце альбо перад тэлекам?

ПРАДЗЯРЫ ВОЧЫ ДЫ АЗІРНІСЯ НАВОКАЛ - нават самыя звычайныя на першы погляд рэчы могуць стаць вынаходніцтвам!

Ня верыш? Тады пераканайся ў гэтым сам 29 студзеня. Менавiта у гэты дзень адбудзецца прэзентацыя творчых вынікаў першага ў жыцці Гомеля патрыятычнага фотапалявання "ТУТ вам не ЗДЕСЬ!". Вечарына адбудзецца з удзелам выбітнейшага мега-гурта "DALI" (чакаецца паўакустычны драйв).

Нагадаем, што у снежні 2011 г. гомельская "Талака" ладзіла тэматычнае фотапаляванне для ўсіх ахвотных, мэтай якога быў пошук у Гомелі таго, што нас адрознівае ад іншых.

Кажа арганізатар фотавыставы, намесніца старшыні ГМКГА "Талака" Марыся Тульжанкова:

"На наш погляд звычайныя рэчы могуць стаць вынаходніцтвам дастаткова праявіць цікаўнасць да наваколля. Мы не агітуем мы звяртвем увагу на нашу адметнасць на непаўторнасць нашай культуры. Маем тое, што маем і права кожнага ганарыцца гэтым ці саромецца, галоўнае - НЕ БЫЦЬ АБЫЯКАВЫМ!".

Музычнае суправаджэнне забяспечыць гурт "DALI" - арыгінальнае спалучэнне рытмаў рок-пляцовак і танцполаў, арыстакратычная альтэрнатыўная музыка, натхнёная ідэямі Зігмунда Фрэйда.

DALI - "Неба шэрае" (Live)

DALI - "Касмічны камбайн" (Live)

DALI - "Keep on Crying "

_________________________________

Адчуй сябе лузерам i не прыйдзі на адкрыццё фотавыставы менавіта 29.01 а 19.00 у клуб Сім-Сім (г. Гомель, вул. Валгаградская, 45) 

:)))))))

Кошт квітка для тых, хто паленаваўся ўдзельнічаць ў фотапалявані: танцпол -  20 000 бел. руб.

Замовiць столік можна загадзя пры ўмове, што ты возьмеш сабе нешта ў бары на 20 000 бел. руб. дадаткова.

УДЗЕЛЬНІКАМ ФОТАПАЛЯВАННЯ просьба звярнуцца да Марысi Тульжанковай (http://vk.com/id26791696), каб атрымаць запрашэнні на вечарыну. 

Прыходзце самі ды запрашайце сяброў/сябровак!

;)

 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Папяр.   Наст. »