Header Image
Галоўная
За што гомельская цэнзура не ўзлюбіла Фрэйда? Друк

 З нядаўняга моманту ў Гомелі на прыпынках грамадскага транспарту з’явіліся афішы з нагоды адкрыцця тэматычнай фотавыставы “Тут вам не здесь!” і канцэрта выбітнага гурта "DALI", што мае адбыцца 29 студзеня ў клубе “Сім–сім”.

Але хто б мог уявіць, што застанецца ад першапачатковага макета афішы (трэба заўважыць зацверджанага абодвума бакамі) пасля цэнзуравання!

Беларускамоўная частка насельніцтва ужо даўно змірылася з моўнай дыскрымінацыяй у нашым горадзе, таму змена арыгінальнага беларускага тэкста аб'явы, на часткова (!) рускі ўжо нават і не выклікала здзіўлення.

Аднак на гэтым цэнзары не спыніліся - з афішы знікла чамусці выява помніка Леніна (які мусіў адлюстроўваць адну з нашых адметнасцяў ад іншых народаў і мясцін), імя арганізатара мерапрыемства, то бок ГМКГА “Талака” і імя Зігмунда Фрэйда!

Чым правініўся Фрэйд перад нашым народам застаецца загадкай.

:)

Нагадаем, што ГМКГА "Талака" ня так даўно ладзіла тэматычнае беларускае фотапаляванне "ТУТ вам не ЗДЕСЬ!" у якім удзельнікам прапаноўвалася па-новаму паглядзець на звыклы ім горад і пашукаць у ім тое, што нас адрознівае ад іншых і ў першую чаргу - беларускае. 

Па выніках фотапаляванне будзе адкрытая адпаведная фотавыстава, што будзе прэзентаваная ў клубе Сім-Сім 29 студзеня . Разнастаіць гэтае мерапрыемства звышэнэргічны беларуску рок-гурт "DALI". Самі музыкі шчыра прызнаюцца, што іх творчасць "натхнёная ідэямі Зігмунда Фрэйда", што і было занатавана на афішы. Ва ўсялякім разе на ейным першапачатковым варыянце...

 
Першапачатковы варыянт афішы..
 
 
..і тое, што з ёй сталася - без гомельскай "Талакі",
на рускай мове ды без Леніна і Фрэйда!
 

Каментарыi  

 
+5 #1 Яўген Якавенка 2012-01-25 21:44 і чым толькі людзі кіруюцца…
калі ўжо зразумеюць, што мова- брэнд, адметнасьць, якая можа дапамагчы вылучыцца сярод іншых (я пра маркетынг)… ну аталаку, фрэйда і леніна чаму прыбралі - мусіць "абычагоняздарыл ася"
Хаця ў выпадку з арганізацыяй гэта суцэльнае кідалава. узяць зараз ды перанесьці гурт разам з выставай у іншую кавярню… ды куды там
Цытаваць
 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Папяр.   Наст. »