Header Image
Галоўная
За што гомельская цэнзура не ўзлюбіла Фрэйда?

 З нядаўняга моманту ў Гомелі на прыпынках грамадскага транспарту з’явіліся афішы з нагоды адкрыцця тэматычнай фотавыставы “Тут вам не здесь!” і канцэрта выбітнага гурта "DALI", што мае адбыцца 29 студзеня ў клубе “Сім–сім”.

Але хто б мог уявіць, што застанецца ад першапачатковага макета афішы (трэба заўважыць зацверджанага абодвума бакамі) пасля цэнзуравання!

 
Посткалядызм

 Некалькі тыдняў таму ў Гомелі ладзіўся конкурс беларускай каляднай песні “Каляда, калядзіца, добрая маладзіца!” ў філіяле Веткаўскага музея народнай творчасці. Паміж сабой супернічалі выканаўцы і калектывы розных сярэдніх агульнаадукацыйных школ Гомеля.

Ад святочнага каляднага духу, што панаваў у філіяле, ды ад дзіцячых усмешак сыходзіла хваля пазітыву, аднак напрыканцы конкурсу стала прыкра. Хацелася плакаць і біць у набат: “Людзі, што ж вы робіце з беларускай культурай?”.

 
Адкрыццё фотавыставы "ТУТ вам не ЗДЕСЬ" з удзелам гурта "DALI"

 Ты ўпэўнены, што ўсё цікавае ў жыцці адбываецца дзе заўгодна, але толькі не ТУТ? 

Ты прызвычаіўся бавіць свае выходныя завісаючы ў нэце альбо перад тэлекам?

ПРАДЗЯРЫ ВОЧЫ ДЫ АЗІРНІСЯ НАВОКАЛ - нават самыя звычайныя на першы погляд рэчы могуць стаць вынаходніцтвам!

Ня верыш? Тады пераканайся ў гэтым сам 29 студзеня. Менавiта у гэты дзень адбудзецца прэзентацыя творчых вынікаў першага ў жыцці Гомеля патрыятычнага фотапалявання "ТУТ вам не ЗДЕСЬ!". Вечарына адбудзецца з удзелам выбітнейшага мега-гурта "DALI" (чакаецца паўакустычны драйв).

 
Расставіць кропкі над “ё”

 Як сведчаць назіранні неабыякавых людзей, у нашым горадзе спрабуюць рабіць рэкламу на беларускай мове, у той ці іншай ступені  арыгінальную і якасную. У Гомелі вы можаце пабачыць беларускамоўныя білборды фабрыкі “Спартак”, крэатыў ад нямецкай маркі “Condor” у выглядзе налепкі на дзвярах крамы ці проста пазітыўныя, патрыятычныя і ў той жа час непалітызаваныя білборды, якія радуюць вока.

Аднак у беларускамоўных надпісах нашага горада нярэдкія і хібы.

 
Дэдлайн удзелу ў тэматычнай фотавыставе "Тут вам не здесь!"

 Шаноўныя удзельнікі фотатрэнінгу і аматары фота!

Да 12 студзеня ў вас ёсць магчымасць даслаць свае фатаздымкі для ўдзелу ў  фотавыставе "Тут вам не здесь!", што адбудзецца напрыканцы студзеня.

 
Каляда, Калядзіца, добрая маладзіца!

 Сапраўдная аўтэнтычная калядная песня будзе гучаць у цэнтры Гомеля каля філіяла Веткаўскага музея 7 студзеня. У гэты дзень адбудзецца фестываль народнай каляднай песні, на якім кожны гамяльчук зможа зацаніць сапраўдную прыгажосць народнай каляднай песні і патанчыць пад вясёлыя гукі дуды.

 
ГМКГА "Талака" віншуе ўсіх з Новым годам - годам беларускага цмока!

 ГМКГА "Талака" шчыра віншуе ўсіх з Новым годам і гарантуе, што ў 2012-м ніякага апакаліпсісу ня будзе!

А як усім вядома наступны год будзе годам цмока па кітайскім календары і ў сувязі з гэтым "Талака" прапаноўвае лічыць яго ГОДАМ БЕЛАРУСКАГА ЦМОКА!

Хопіць падпарадкоўвацца кітайскаму дыктату, нашыя цмокі нічым ня горш!

;)

 
Новы год з беларускімі матывамі

 У пераднавагодні час усе школы нашага горада ужо шмат год запар упрыгожваюць свае вокны разнастайнымі ўпрыгажэннямі і фігурамі з паперы.Часцей за ўсё гэта розныя камбінацыі і варыянты сняжынак, Дзядоў Марозаў або казачных персанажаў.

У школе № 19 у гэтым годзе вырашылі падыйсці да афармлення як заўсёды крэатыўна і звярнуліся ў сваіх упрыгажэннях да нацыянальных матываў.

 
Таямнічае - побач

 “Звон звініць, звон звініць,

Звон звініць званчэй,

Не знайсці ў цэлым свеце

Тых званоў грамчэй…”

Jingle Bells у пер. А. Хаменкі

Ну вось, здаецца, і дачакаліся снега. Свята Пакроваў Багародзіцы, на якое ў народзе і ўскладваюць надзеі, пакрыла зямліцу сняжком, а дзявіцу платком. Час зімовых святаў! А каб раскрыць, якія ж святы прыхавала для нас чараўніца Зіма, філіял Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф.Р. Шклярава г. Гомеля падрыхтаваў выставу “Магія зімовых святаў”. Рушым наперад – за карыснай інфармацыяй!

 
Падары свята іншаму!

 Каляды гэта свята сямейнае, але ня ўсім пашчасціла сустракаць навагоднія святы разам са сваімі родзічамі і сваякамі.

Гомельскія грамадскія актывісты вырашылі хаця б на адзін вечар выправіць гэтую сітуацыю і заклікаюць усіх неабыякавых далучыцца да іх і падзяліцца 30 снежня цяплынёй ды святочным настроем з дзецьмі дзіцячага прытулка ў Бярозках.

 
Запалі ў сваёй душы любоў

 Адна справа – музыка, якая можа

перадаць эмоцыю, і зусім іншая –

 эмоцыя, якая імкнецца

выдаць сябе за музыку.

Х. Картасар

Кожны чарговы лісток што мы адрываем ад календара набліжае нас да Новага года, да святаў, у рэшце рэшт. Трэба, аднак, заўважыць, што каталіцкае насельніцтва Беларусі 25 снежня ўжо адсвяткавала Раство. У сваю чаргу гомельскі касцёл Раства Прэсвятой Дзевы Марыі павіншаваў людзей канцэртам класічнай музыкі, які штогод рыхтуюць да святаў Раства і Вялікадня ўдзельнікі інструментальнага аркестра пад кіраўніцтвам Таццяны Томсан.

 
Магія зімовых святаў

 Філіял Веткаўскага музея народнай творчасці ім. Ф.Р.Шклярава запрашае ўсіх наведаць 16 снежня адкрыццё выставы "Магія зімовых святаў".

Дакраніся да сапраўднага беларускага свята!

Прыходзь сам ды запрашай сяброў!

;)

 
Беларускае фотапаляванне "ТУТ вам не ЗДЕСЬ" ужо ў нашым горадзе!
 ГМКГА “Талака” шчыра запрашае ўсіх ахвочых прыняць удзел у незвычайным фотатрэнінгу і тэматычным фотапаляванні, што адбудзецца 18 снежня ў Гомелі, а таксама фотавыставе “ТУТ вам не ЗДЕСЬ”.

Мы дапаможам раскрыць у кожным ахвотным талент фотамастака, патрэніраваць крэатыўнае мысленне ды проста цікава пабавіць час.

Ня трэба быць профі ў фотаздымцы, дастаткова быць уважлівым і актыўным.

Твой час надыйшоў!

;)

 
Прэзентацыя "Расійска-беларускага слоўніка" Некрашэвіча і Байкова адбудзецца ў Гомелі

 15 снежня ў Гомелі адбудзецца прэзентацыя апошняга перавыдання "Расійска-беларускага слоўніка" Сцяпана Некрашэвіча і Міколы Байкова з удзелам навуковага рэдактара, к.ф.н. Сяргея Запрудскага (БДУ) і спецыяліста па гістарычнай лексікаграфіі, к.ф.н Ірыны Савіцкай (БДУ).

 
Няхай жыве партыя "П.С.Х."! (відэа)

 Згодна з талакоўскай традыцыяй святкаванне кожнага юбілея "Талакі" суправаджаецца пастаноўкай якой-небудзь малавядомай, але цікавай п'есы беларускага драматурга.

На свае 25-я ўгодкі ГМКГА "Талака" паставіла п'есу "П.С.Х." паводле Леапольда Родзевіча.

 
Адкрыццё выставы "Сусветнае дрэва ў беларускай народнай традыцыі"

 10 снежня ў філіяле Веткаўскага музея народнай творчасці ў Гомелі адбудзецца адкрыццё выставы "Сусветнае дрэва ў беларускай народнай традыцыі".

 
Гаротніца і "Нашы ў горадзе"

 17 снежня ў Гомелі адбудзецца другі фестываль жывой і пазітыўнай музыкі "Нашы ў горадзе". 

Не прапусціце кавалак сонечнага лета зімой!

 
Нам толькі 25-ць!

 Ніколі не кажы ніколі,

Ніколі не кажы заўжды.

Усё адбудзецца паволі,

Усё пакіне тут сляды.

Зміцер Вінаградаў

… Жыццё б’е ключом: раздаюцца загады, вось ужо дружна пачалі выразаць праграмкі ў той час, калі дзяўчаты пачалі звонка распявацца. Як-ніяк, свята сёння! Ды не абы-якое: 25-я ўгодкі Гомельскай моладзевай краязнаўчай грамадкай арганізацыі “Талака”. Неўзабаве пачынаюць падцягвацца і госці. Якая хвілінка – і дадзены старт!

 
«Па лабірынтах мінуўшчыны» з Алесем Матафонавым

 11 снежня 2011 г. у Гомельскай біблятэцы імя Коласа адбудзецца творчая сустрэча з таленавітым беларускім рэжысёрам і сцэнарыстам, аўтарам шэрагу гісторыка-дакументальных кінастужак ("Адкрыты архіў", "Маем рэчы", "Лабірынты" і інш.) Алесем Матафонавым.

 
Палута Бадунова: успомніць і не забыць

 Дакументальны фільм з такой назвай здымаецца гэтымі днямі ў Вільні. Стужка прысвечаны ўражэнке Гомеля, славутай рэвалюцыянерцы Палуце Бадуновай.

 
"Бан-Жвірба" дасць сольны канцэрт у Гомлі

 Даўгачаканы сольны канцэрт гурта "Бан-Жвірба" адбудзецца 30 лістапада ў Гомелі. Аматараў файнай музыкі чакае блізу 3 гадзін пазітыўнага фолк-рока і выдатнага настрою! Прагучыць усё самае лепшае за 12 год існавання і новая праграма "Чувір".

Рушым на канцэрт!

 
Кніга цяпер не толькі лепшы падарунак, але і найтаннейшы

 Калі нашыя суайчыннікі паціху пачалі вызваляцца ад шокавага стану пасля падвышэння цэн, а ў іх голасе ўсё часцей стала гучаць не здзіўленне, а непазбежная канстатацыя, я вырашыла зрабіць агляд самых, бадай, заляжалых тавараў па старых коштах – кніг.

На гэта мяне наштурхнула папярэдняя публікацыя “Сарцірнае чытво" ці прыгожае пісьменства? ”. Пошук беларускіх танных кніг адбываўся ў гомельскіх кніжных крамах цэнтру горадаю.

 
ВЫЙСЦЕ КРЫНІЦ

 … І лепей ягня, чым тхор крыважэрны,

І лепей юродзівы, чымсьці кат…

“Роздум”, У. Караткевіч

20 лістапада, Свята-Мікольскі манастыр, утульны пакойчык, стэлажы з кнігамі, глобус, малюнкі дзяцей, што днём тут наведваюць васкрэсную школу… Хвілінка-другая – і Андрэй Мельнікаў распавядзе лекцыю пра жыхара Зямлі пад крыламі белага птаха: “Уладзімір Караткевіч – юродзівы за агароджай царквы”.

 
Прэзентацыя беларуска-нямецкага праекта “Арткуратар”

21 лістапада пад час круглага стала ў Гомельскай карціннай галерэі імя  Г.Х. Вашчанкі будзе прэзентаваны культурна-інфармацыйны інтэрнэт-праект пра сучаснае мастацтва  “Арткуратар”.

 
Публічная лекцыя "Уладзімір Караткевіч - юродзівы за агароджай Царквы" адбудзеца ў Гомелі

 Слынны гомельскі бард Андрэй Мельнікаў выступіць 20 лістапада з публічнай лекцыяй "Уладзімір Караткевіч - юродзівы за агароджай Царквы".

Вас чакае ня толькі захапляльны аповед пра майстра беларускага слова, але і песні на вершы Ўладзіміра Сямёнавіча.

 
Творчая моладзь горада Гомеля – яднай шыхты!

 19 лістапада ў Гомелі адбудзецца адкрыццё Клуба творчай моладзі . На мерапрыемстве, да якога, як і да будучага клуба можа далучыцца кожны ахвотны, вас чакаюць цікавыя выступы, мора ўражанняў і новыя знаёмствы.

 
Далей...
<< [Першая] < [Папярэдняя] 1 2 3 4 [Наступная] > [Апошняя] >>

Вынікі 1 - 46 з 147